RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - люты 23, 2023

Больш за 90% асоб, у якіх з моманту вакцынацыі супраць COVID-19 прайшло 6 і больш месяцаў, атрымалі бустэрную дозу ў Магілёўскай вобласці

Па стане на 22 лютага скончаны курс першаснай вакцынацыі прайшлі 702 тысячы чалавек (амаль 73% насельніцтва), з іх больш за 22 тысячы - дзеці. Першым бустэрам ахоплены 635 тысяч чалавек (больш за 90% асоб, у якіх з моманту апошняй вакцынацыі прайшло 6 і больш месяцаў).

Магілёўцы перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе «Лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года»

У рамках выніковай калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, міністр культуры Анатоль Маркевіч уручыў узнагароду дырэктару Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай пра

Спаборніцтвы па мнагаборстве сярод ратавальнікаў праходзяць у Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці праходзяць адкрытыя спаборніцтвы Беларусі па мнагаборстве сярод ратавальнікаў «Пошукава-выратавальныя работы», паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Прабегчы дыстанцыю і акунуцца ў Днепр прапануюць удзельнікам фестывалю загартоўвання ў Магілёве

Фестываль загартоўвання «ЗакалФест» пройдзе 26 лютага ў магілёўскім парку Падніколле. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Амаль 170 прадпрыемстваў і 620 экспанатаў: выстава «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Магілёве

У Магілёве сваю прадукцыю і распрацоўкі на выставе дасягненняў беларускай навукі «Беларусь інтэлектуальная» прадставяць 34 прадпрыемствы рэгіёну. Агулам экспазіцыйная пляцоўка збярэ 167 удзельнікаў з усёй краіны, якія прэзентуюць 620 экспанатаў, паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль плануюць увесці ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня

Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль плануюць увесці ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр культуры Анатоль Маркевіч на калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023-й», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.