Ва ўмовах знешніх абмежаванняў адным з індыкатараў паспяховага функцыянавання эканомікі выступае пераход на імпартазамяшчальныя рэйкі. Магілёўская вобласць, дзе больш за 30 працэнтаў валавога рэгіянальнага прадукту фарміруюць прамысловыя прадпрыемствы, пераарыентавалася або намацвае новыя напрамкі. Пра гэта гавораць вынікі мінулага года: у рэгіёне ў 2022-м вырабілі імпартазамяшчальнай прадукцыі на 828 мільёнаў долараў, без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў. Для навочнасці: гэта на 8 мільёнаў долараў больш, чым было запланавана. А да 2021 года плюс склаў 116 мільёнаў долараў.