RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 14, 2023

Патрыятычную акцыю «Наша Канстытуцыя» правядуць у Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці 15 сакавіка пройдзе патрыятычная акцыя «Наша Канстытуцыя», ініцыяваная абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Чатырнаццаць медалёў рознай вартасці прывезлі дадому выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната з прэстыжных спартыўных спаборніцтваў

У Мінску прайшлі штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па водных відах спорту сярод выхаванцаў дапаможных школ і дамоў-інтэрнатаў, арганізатарам гэтых стартаў выступіла грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт «Спешыял Алімпікс».

У Магілёве падвялі вынікі конкурсу для творчай моладзі. Хлопцы стваралі горад мары

«Гарадская прастора - погляд у будучыню». У Магілёве падвялі вынікі конкурсу для творчай моладзі. Некалькі месяцаў студэнты працавалі над праектамі, якія павінны зрабіць знешні выгляд абласнога цэнтра больш сучасным і прывабным.

Выстава графікі, прысвечаная Дню Канстытуцыі Беларусі, адкрыецца 15 сакавіка ў музеі Масленікава

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава можна будзе азнаёміцца з выставай графікі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Па словах суразмоўцаў, экспазіцыя бузде уключаць у сябе графічныя творы, якія дэманструюць характэрныя рысы беларускай нацыянальнай культуры.

Прадстаўнік Магілёўскай вобласці стаў чэмпіёнам Беларусі па велагонках на трэку і ўстанавіў новы нацыянальны рэкорд у гіце

На веладроме спарткомплексу «Мінск-арэна» завяршыліся адкрытыя чэмпіянат Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы на трэку. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.

Водалячэбніца ў дзіцячай паліклініцы №4 аднавіла працу (відэа)

Водалячэбніца ў дзіцячай паліклініцы №4 Магілёва аднавіла працу пасля кавідных абмежаванняў. Зараз тут функцыянуюць тры басейны. У Магілёве гэта адзіная паліклініка, дзе падтрымаць і выправіць сваё здароўе праз водныя працэдуры могуць дзеці ад нараджэння да 17 гадоў.

Юныя таленты выступяць на рэспубліканскім конкурсе музыкантаў у Магілёве

Рэспубліканскі конкурс юных музыкантаў імя заслужанага дзеяча культуры БССР М.М.Салдатава пройдзе з 28 па 31 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў нумар 3 імя М.М.Салдатава.
 

Грамадская прыёмная па тэме архітэктуры і будаўніцтвы будзе працаваць у Магілёве 16 сакавіка

Грамадская прыёмная па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва пачне працаваць у Магілёве 16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
 
Звярнуцца з праблемнымі пытаннямі можна будзе з 10.00 да 12.00.