RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 4, 2024

Асабісты прыём грамадзян правядзе 15 кастрычніка начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магаблвыканкама

Асабісты прыём грамадзян 15 кастрычніка з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г.Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а) правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч.

Мінсельгасхарч узнагародзіў Глускі дзіцячы сацыяльны пансіянат за любоў да пчалярства

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў час семінара-нарады па пчалярству, прысвечанага падвядзенню вынікаў пчалярскага сезона 2024 года, узнагародзіла Глускі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Веснава», выхаванцы якога праяўляюць непадробную цікавасць да жыцця пчол і працы пчаляроў. і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

Першы маладзёжны форум «Энергія будучыні-2024» праходзіць у Магілёве

Удзельнікамі форуму сталі маладыя работнікі вытворчасці «Магілёўэнерга» з розных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці. Наперадзе ва ўдзельнікаў форуму тры дні насычанай праграмы.

Першыя пацыенты - цяжарныя, пажылыя, медыкі. Масавая вакцынацыя стартавала ў Магілёўскай вобласці

Масавая вакцынацыя стартавала 3 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці. Сярод першых пацыентаў - асноўныя групы рызыкі: цяжарныя, пажылыя, дзеці і медыкі.

Кампанія па масавай вакцынацыі супраць грыпу пачалася ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці стартавала кампанія масавай вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. Пра гэта расказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці - галоўны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Максім Саковіч.

У Магілёўскай вобласці пасеяна больш за 65 працэнтаў азімых збожжавых

Палявы сезон працягваецца - аграрыі рэгіёну ўбіраюць кукурузу на зерне і сілас, ужо выканана палова задання. Набліжаюцца да экватара з цукровым бураком, накапаўшы 200 тысяч тон, на фінішную прамую выйшлі па ўборцы бульбы, як і гародніны ў цэлым, — засталося крыху больш за 15 працэнтаў плошчаў. І, вядома ж, у вобласці актыўна рыхтуюць задзел будучага ўраджаю: на раніцу 3 кастрычніка 151 тысяча гектараў засеяна азімымі збожжавымі - 66 працэнтаў ад задання. А ў Крычаўскім раёне азімымі збожжавымі ўжо засеялі 72 працэнты запланаваных плошчаў — 5,5 тысячы гектараў.