Вынікі VI Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» падвялі ў Мінску. У рамках цырымоніі закрыцця мерапрыемства, якое адбылося ў выставачным цэнтры BELEXPO, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства. Узнагароды лепшым музейшчыкам краіны ўручыў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач.