Адкрыццё памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Дрэва жыцця» адбылося сёння ў Магілёве. Цырымонія прайшла на месцы масавага пахавання мірных жыхароў часоў вайны ў Казіміраўскім лесе па вуліцы Раўчакова.