RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 24, 2025

Дата

Удзельнікі праекта «Дарогамі Памяці і Славы» далучацца да гісторыка-патрыятычнага форуму «Дарогамі Памяці і Славы - 80 гадоў Перамогі»

Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» 25 чэрвеня далучацца да гісторыка-патрыятычнага форуму «Дарогамі Памяці і Славы - 80 гадоў Перамогі», які пройдзе ў Маскве на мемарыяльным комплексе Парк Перамогі на Паклоннай гары. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы

Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»

Больш пасадачных месцаў у кропках грамадскага харчавання, зручная паркоўка, камеры захоўвання - якія зручнасці арганізавалі для гасцей рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 28 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.

Так у суботу, 28 чэрвеня, можна будзе звярнуцца па нумарах тэлефонаў:

«Дарогамі Памяці і Славы». Дзень другі

Працягваючы свой шлях, удзельнікі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта прыбылі ў Смаленск - адзін з гарадоў-герояў, чыя гісторыя непарыўна звязана з подзвігамі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Якія новыя лакацыі з'явяцца сёлета на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 5-6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя, падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун.

Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі

Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення, начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч.

Свята «Купалле» ў Александрыі. Якім ён будзе сёлета?

Выстава-кірмаш «Купальскае дрэва жыцця» ўвойдзе ў лік самых масавых і відовішчных мерапрыемстваў на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 5-6 ліпеня ў Шклоўскім раёне. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу

Сельгаспрадпрыемствы і буйныя фермерскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці сёлета адвялі пад бульбу 3400 гектараў. Для параўнання летась - 2700 гектараў. Аграрыі плануюць сабраць не менш як 135 тысяч тон «другога хлеба».

Некаторыя бульбаводчыя гаспадаркі пашырылі сёлета пасевы: КФХ «Дыяна», СВК «Гігант» і іншыя.

Што чакае беларусаў з 1 ліпеня 2025 года: галоўныя змены

З пачатку ліпеня ў Беларусі набудуць моц новыя правілы, якія закрануць заробкі, сацыяльныя выплаты і іншыя сферы жыцця.

Згодна з пастановай № 277, з 1 ліпеня павялічыцца надбаўка для супрацоўнікаў цэнтраў, якія абслугоўваюць бюджэтныя арганізацыі.

Аляксандр Гарошкін: «Форум рэгіёнаў – магутны інструмент для практычнай рэалізацыі нашымі рэгіёнамі саюзных праграм і праектаў»

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін аб маючым адбыцца форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі:

Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры

Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартуе 24 чэрвеня ў абласным цэнтры. Аб гэтым расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.