Змяненні ў заканадаўстве, якое датычыцца сферы прадпрымальніцкай дзейнасці, - адны з самых буйных карэкціровак заканадаўства за ўсю гісторыю краіны. Такую думку выказаў намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумовіч у час пасяджэння Савета па развіццю прадпрымальніцтва, якое адбылося ў Магілёве 29 мая.