Паўсотні станцый абезжалезвання вады запрацуе на Магілёўшчыне ў 2020 годзе. Мэта адпаведнай дзяржаўнай праграмы – забеспячэнне жыхароў рэгіёна якаснай пітной вадой.
Пад Магілёвам пачалася мадэрнізацыя аўтадарогі. Гэта кладка бетоннага пакрыцця амаль на 10 кіламетрах і будаўніцтва развязак трасы Р122. Дарога аб’ядноўвае 8 раёнаў Магілёўскай вобласці, у тым ліку паўднёва-ўсходнія, і выходзіць на мяжу з Расіяй. Мадэрнізацыя дазволіць павысіць катэгорыю дарогі з трэцяй да першай.
На Магілёўшчыне прыступілі да збору кавуноў у прамысловых маштабах. Культура для рэгіёна новая. Але, нягледзячы на гэта, ягада вырасла буйной і салодкай.
У сувязі з уваходам у фазу актыўнага будаўніцтва аб’екта «Будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша ў г. Магілёве» (1-я чарга) пешаходны рух паміж раёнамі пас. Ямніцкі – вул. Будаўнікоў будзе закрыты.
У Бялынічах на фінішную прамую выйшла падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога ў пачатку верасня стане райцэнтр. Апошнія месяцы ён больш нагадваў горад-будоўлю, дзе літаральна ў кожным кутку ішлі работы па навядзенні парадку.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. Спаборніцтвы сабралі звыш 280 удзельнікаў, якія змагаліся ў гонках рознага класах судоў на дыстанцыі 2000 метраў.
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У раёне збожжа прыбралі з 15 131 га, намалацілі больш за 62 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,2 ц/га.
Студэнцкія атрады ў Чавускім раёне актыўна працуюць, набываючы неабходны для жыцця вопыт у працы. Для старшакласнікаў –гэта добрая школа жыцця. Цяпер яны могуць называць сябе дарослымі, бо менавіта цяпер яны вучацца самастойна зарабляць і разумець, што кожны рубель у кашалёк трапляе няпроста.