Перапахаванне астанкаў воіна-абаронцы Айчыны адбылося 8 мая ў Магілёве падчас урачыстага мітынгу на мемарыяльным комплексе «Лагер смерці», размешчаным па праспекце Шміта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый горада, моладзь.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц напярэдадні Дня Перамогі наведаў Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны. Кіраўнік рэгіёна цёпла павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства са святам і ўручыў ад аблвыканкама у падарунак шпіталю сертыфікат на набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання.
У Магілёве адбыліся фінальныя спаборніцтвы Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу «Перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия». Удзел у спаборніцтве прынялі спартсмены розных узроставых катэгорый.
Магілёўскі гарвыканкам запрашае прадпрыемствы, арганізацыі і гараджан прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае», закліканай захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і тых, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы.
З 3 па 9 мая ў Магілёўскай вобласці праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі. Цэнтральныя ўрачыстасці чакаюць жыхароў і гасцей горада на Дняпры 9 мая.
За студзень-сакавік 2019 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br 13,1 млн. падаткаў і плацяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 12%, або на Br 1,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.