RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе прыйшлі 98 ветэрынараў і заатэхнікаў

У сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці сёлета прыйшлі 98 ветэрынараў і заатэхнікаў пры запыце ў 250 маладых спецыялістаў такога профілю. І гэта яшчэ не канчатковая арыфметыка: мінус тыя, хто пасля абавязковай адпрацоўкі не застанецца ў прафесіі.

Меры па ліквідацыі неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры закупцы тавараў і рэалізацыі прадукцыі абмеркавалі ў аблвыканкаме

Пасяджэнне абласной камісіі па супрацьдзеянні карупцыі адбылося сёння ў Магаблвыканкаме ў фармаце відэаканферэнцсувязі.

Старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і ваенны камісар вобласці выканаў мару юнага бабруйчаніна

Ваня – інвалід па слыху, але гэта не перашкаджае яму быць актыўным і творчым. Ён радуе маму поспехамі ў вучобе і дапамагае ёй з хатнімі клопатамі. Яны ўжо падрыхтаваліся да Новага года ў сваёй утульнай кватэры ў тым самым доме на прывакзальнай плошчы, дзе напісана «Бабруйск – горад для жыцця». Тут міла і цёпла, а яшчэ тут выконваюцца самыя запаветныя жаданні. Ваня любіць спорт: займаюцца з мамай плаваннем, у парку катаюцца на лыжах і каньках, летам аддаюць перавагу веласіпедам. Таму ў гэтым годзе хлопчык марыў аб спартыўным комплексе. Яго жаданне павінна было ажыццявіцца.

Дабрачынцы купілі велатрэнажор для паліклінікі (відэа)

Сёлета ў праграму дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы!» уключылі і медыцынскія ўстановы. Так, для Магілёўскай дзіцячай паліклінікі № 4 закупілі велатрэнажор для рэабілітацыі.

У Магілёве праходзіць V маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва»

Сёння ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава адкрылася V маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць.Моладзь.Ініцыятыва» у межах XVI абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека», прысвечаных Году гістарычнай памяці і 1030‑годдзю Праваслаўя ў Беларусі.