RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Будаўнічаму комплексу Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе трэба будзе асвоіць каля Br1,5 млрд

Калегія камітэта па архітэктуры і будаўніцтве прайшла ў Магілёўскім аблвыканкаме 23 лютага пры ўдзеле старшыні абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі. У пасяджэнні прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый будаўнічай галіны. На калегіі абмеркавалі вынікі 2022 года і абазначылі напрамкі развіцця галіны на бліжэйшую перспектыву.

У 2022 годзе жыллёвыя інвестыцыі склалі Br546,5 млн. (125,4 працэнта ў супастаўных цэнах да 2021 года). За студзень-снежань 2022 года ўвод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылля па Магілёўскай вобласці - 330 тыс. кв.м. (100,0 працэнтаў да гадавога задання, даведзенага Урадам Рэспублікі Беларусь). У тым ліку, пабудавана 950 кватэр для 915 шматдзетных сем'яў агульнай плошчай звыш 65,6 тыс. кв.м. (83,5 працэнта гадавога задання). А таксама 364 кватэры агульнай плошчай больш за 22,8 тыс. кв.м. арэнднага жылля (230,9% гадавога задання). У індывідуальным жыллёвым будаўніцтве ўведзена ў эксплуатацыю 174,3 тыс. кв.м. (52,8 працэнта ад агульнага ўводу). Сродкі, выдзеленыя ў 2022 годзе на будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў суме Br81,3 млн. асвоены ў поўным аб'ёме. Па ўсіх аб'ектах Дзяржінвестпраграмы на 2022 год сродкі рэспубліканскага бюджэту ў суме Br62 млн асвоены ў поўным аб'ёме. На рэалізацыю Інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці з прадугледжаных на 2022 год Br207,74 млн сродкаў абласнога бюджэту, прафінансавана Br200,3 млн (96,4 працэнта абласнога бюджэту).

Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў, у рэгіёне сфарміравана вельмі сур'ёзная інвестпраграма і праграма будаўніцтва ў цэлым. У прыватнасці, будаўнічаму комплексу Прыдняпроўскага краю ў 2023 годзе трэба будзе асвоіць каля Br1,5 млрд.

«Гэта вялікая сума з добрым ростам у параўнанні з папярэднім годам. Каб выканаць пастаўленую задачу, неабходна ўлічыць шмат спадарожных фактараў, - падкрэсліў ён. - У першую чаргу, аператыўна вызначыцца з праектнымі працамі. На жаль, па некаторых момантах у дадзеным кірунку мы адстаем. І на сённяшняй калегіі мы абмеркавалі наяўныя пытанні. Ужо складзены і ўзгоднены з загрузкай праектных інстытутаў адпаведныя графікі. Пастаўлена задача адсочваць кожны праект асобна, каб своечасова асвоіць сродкі. У такія кароткія тэрміны і пры такіх аб'ёмах важна ўлічваць і пытанне якасці праектнай дакументацыі. Таму сёння мы таксама засяродзілі ўвагу на тым, што праектным арганізацыям неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу гэтаму крытэрыю. Кантралюючымі органамі будзе весціся стараннае назіранне за выкананнем аб'ёмаў работ, дакладнасцю расцэнак - каб пазбегнуць наступнай карэкціроўкі дакументацыі і, як следства, зацягвання тэрмінаў.

Пасля атрымання праектнай дакументацыі неабходна мабілізаваць усе сілы і выканаць тэрміны будаўніцтва, выконваючы ўсе стандарты і улічваючы крытэры якасці. Для гэтага мы фармуем план працы не толькі на 2023 год, у якім ужо жывем і працуем, але і праграму на наступны год. Каб наша будаўнічая галіна магла працаваць планамерна і своечасова размяркоўвала існуючыя рэсурсы, неабходна ўжо сёння вызначыць аб'екты будучага будаўніцтва. Таму пастаўлена задача за сакавік сфарміраваць гэту праграму і разлічыць па кожнай будаўнічай арганізацыі, хто і ў якія тэрміны будзе заняты на запланаваных аб'ектах. Своечасовае вырашэнне асноўных структурных і арганізацыйных пытанняў дасць магчымасць весці нармальную, планавую работу і ў тэрмін дасягнуць намечаных мэт».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая