З сённяшняга дня ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, а таксама музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах пачнецца ўключэнне ацяплення.
У Чавускім раённым выканаўчым камітэце 29 верасня з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.
З 20 па 28 верасня 2022 года ў Слаўгарадскім раёне на месцах баёў 1941 года ля вёсак Рэкта, Малая Зімніца, Свенск, Папоўка пачне працу пошукавая экспедыцыя клуба «Віккру» і 52-га АСПБ УС РБ пры падтрымцы ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці», Магілёўскага абласнога і Слаўгарадскага раённага выканаўчых камітэтаў.
Ганну Коган – жонку камандзіра ваеннага палігона – схапілі па даносе і катавалі акупанты восенню 1941 года. Расстраляную зямлячку мясцовыя жыхары пахавалі на ўскраіне вёскі Усакіна. Праз шмат гадоў пасля вайны, у маі гэтага года, у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, яе астанкі былі знойдзены.
У Магілёве прыступілі да будаўніцтва другой чаргі дарогі-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекта ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Юрый Буякоў.
Старшыня ветэранскай арганізацыі Ленінскага РАУС Магілёва падпалкоўнік міліцыі ў запасе Аляксандр Бурлакоў пагутарыў з маладымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў аб важнасці Дня народнага адзінства. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія іх цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжым
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.