RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Новая імянная зорка ганаровага грамадзяніна горада з’явіцца на плошчы Зорак у Магілёве

Новая імянная зорка ганаровага грамадзяніна, прысвечаная Аляксандру Кічкайлу, з’явіцца на плошчы Зорак у Магілёве. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.

Акцыя МНС «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Лета–гэта гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. І для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі двойчы на год – з ліпеня па жнівень і з верасня па кастрычнік–праводзяць акцыю«З клопатам пра бяспеку малой радзімы». 1 ліпеня ёй дадзены чарговы старт у Магілёўскай вобласці, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі трэцяе агульнакаманднае месца на АДМ Беларусі па лёгкай атлетыцы

У Брэсце адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004–2005 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі спартсмены з усіх абласцей рэспублікі і Мінска.

Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам 3 ліпеня на Буйніцкім полі

Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам у Дзень Незалежнасці на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. М. Кулагіна Іван Касім.

Міжнародная спартакіяда па інваспорце «Залаты леў» стартуе ў Магілёве 1 ліпеня

Адкрытая гарадская спартакіяда інвалідаў-калясачнікаў «Залаты леў» збярэ ў Магілёве 1–4 ліпеня больш за 60 удзельнікаў. На спаборніцтвы прыедуць спартсмены-аматары з Беларусі, Расіі і Украіны, расказаў старшыня Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў Алег Юркоў.

Тры медалі заваявалі весляры Магілёўшчыны на першынстве Еўропы ў Польшчы

«Золата» і два «серабра» заваявалі спартсмены Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту на мінулым у польскім горадзе Познань першынстве Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў, юніёрак і моладзі да 23-х гадоў.

Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аленай Туравай адбудзецца ў Магілёве 2 ліпеня

Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сцэнарыстам, паэткай Аленай Туравай адбудзецца 2 ліпеня ў кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы «Кінавідэапракат» Аксана Губарэвіч.

Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня ў парку Падміколле

Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня з 12.00 да 16.00 у парку Падміколле. Яно стане часткай мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада.