Больш за 570 несанкцыянаваных звалак ліквідавана за студзень–жнівень бягучага года ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні камунальнай гігіены Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З 8 кастрычніка Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 2 кастрычніка 2020 г. № 81 «Аб змене пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2020 г. № 36» уводзяцца новыя вызначэнні кантактаў першага і другога ўзроўняў.
За 9 месяцаў 2020 года праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання ў Магілёўскай вобласці адбылося 145 пажараў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, разам з кіраўніком Магілёўскай епархіі Сафроніем, архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім, 11 кастрычніка наведае Краснапольскі раён.
За 9 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася больш за 5,7 тыс.дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць альбо навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
У Гродне правялі чэмпіянат Беларусі па спартыўнай хадзе і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі». У турніры прыняло ўдзел 147 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны.
У камандным заліку зборная Магілёўскай вобласці заняла другое месца.
Традыцыйная Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!»стартуе па ўсёй краіне з 12 па 18 кастрычніка. У гэты перыяд у першасных прафсаюзных арганізацыях можна будзе напісаць віншавальныя словы самаму дарагому чалавеку на адной з чатырох дызайнерскіх паштовак і бясплатна адправіць іх па ўказаным адрасе.
Месячнік бяспекі працы праходзіць у прамысловых арганізацыях рэгіёна з 5 кастрычніка па 5 лістапада. Магілёўскі аблвыканкам звяртае ўвагу на неабходнасць захавання нормаў і правілаў аховы працы ў мэтах захавання жыцця і здароўя.
Больш за 3 тыс. старшакласнікаў Магілёўскай вобласці з 283 устаноў адукацыі прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, які адбыўся ў верасні. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.