RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

«Гарачую лінію» па вывучэнні меркавання насельніцтва аб задаволенасці якасцю аказання паслуг транспарту правядзе 22 мая Магілёўскі аблвыканкам

Магілёўскім аблвыканкамам 22 мая будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг транспарту, а менавіта: праца грамадскага транспарту на маршрутах рэгіянальнага паведамлення (міжгароднія ўнутрыабласныя маршруты). 

Устаноўлена прозвішча курсанта-міліцыянера, які загінуў пры абароне Магілёва ў 1941 годзе каля вёскі Гаі

Устаноўлена прозвішча курсанта-міліцыянера, які загінуў пры абароне Магілёва ў 1941 годзе каля вёскі Гаі. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў гандлёвую сетку кітайскай правінцыі Цзянсу

Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў чатыры магазіны гандлёвай сеткі кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

Пазнаёміцца з «Людзьмі Літвы» запрашаюць на фотавыставе ў Магілёве

Фотавыстава легендарнага літоўскага фатографа, лаўрэата Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва, кавалера Ордэна мастацтва і літаратуры Антанаса Суткуса «Людзі Літвы» адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.

Прадстаўнікі літоўскага бізнесу маюць намер інвеставаць у развіццё наяўных у Магілёўскай вобласці вытворчасцей

Магілёў з аднадзённым візітам наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас. Дыпламат пабываў на ЗТАА «ВМГ Індустры», адкрыў фотавыставу літоўскага фатографа Антанаса Суткуса ў мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, а таксама сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.

Гарадскі фестываль «Сямейныя традыцыі» завершыцца 19 мая ў Магілёўскім парку імя Горкага

Гарадскі фестываль «Сямейныя традыцыі» праходзіць у Магілёве. Форум стартаваў 13 мая і завершыцца напрыканцы тыдня. Яго дэвіз – «Мая сям’я – маё багацце», паведамілі арганізатары мерапрыемства.

У Магілёўскай вобласці сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена каля 59 тыс. дзяцей

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забяспечваецца дзейснасць сістэмы сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, якая ўключае, у тым ліку, сацыяльныя гарантыі і правы, стварае канкрэтныя ўмовы для іх рэалізацыі

Фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа»: праваслаўная духоўна-асветніцкая выстава «Радасць» будзе працаваць у Магілёве 18-26 мая

Праваслаўная духоўна-асветніцкая выстава «Радасць», прысвечаная 30-годдзю адраджэння Магілёўскай епархіі, будзе працаваць у абласным цэнтры 18-26 мая з 10.00 да 20.00. Экспазіцыя разгорнецца ў палатачным гарадку каля дыягнастычнага цэнтра і стане часткай XXIII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».