RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Паліклінікі і бальніцы зменяць графік работы ў выхадныя і святы ў маі

Міністэрства аховы здароўя змяніла графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Бальнічныя арганізацыі 1, 7, 9 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 4, 11 мая - суботнім графіку, 5 мая - выхаднога дня, 6, 8, 10 мая - рабочага дня.

Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і парламента

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Спецыяліст па ЗЭД з Германіі будзе аказваць дапамогу ў развіцці IT-бізнесу і прыцягненні інвестыцый магілёўцам

У ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (МАРР) пачаў сваю дзейнасць інтэграваны спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з Германіі Віктар Гусеў. Ён прыехаў у абласны цэнтр на два гады ў межах двухбаковага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і Айзенаха.

Магілёўскі школьнік Уладзімір Грабараў стаў пераможцам беларускага моладзевага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру

Магілёўскі школьнік Уладзімір Грабараў стаў пераможцам XXIII беларускага моладзевага конкурсу твораў эпісталярнага жанру, паведамілі ў РУП «Белпошта».

Александрыя: ад вёскі да аграгарадка

«А гады ляцяць, нашы гады як птушкі…» – спяваецца ў вядомай песні. З часам мяняюцца і населеныя пункты. Але ў кожным ёсць нешта непаўторнае і асаблівае: самабытнасць, традыцыі і звычаі. У нашым сённяшнім аглядзе – аграгарадок Александрыя.

Жыхары Магілёўскай вобласці 20 красавіка выйдуць на рэспубліканскі суботнік

Рэспубліканскі суботнік пройдзе 20 красавіка. Ён прымеркаваны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і абвяшчэння 2019 года Годам малой радзімы.

У Магілёве ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка зменяць графік работы грамадскага транспарту

У Магілёве ў сувязі з правядзеннем 20 красавіка рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў графік працы грамадскага транспарту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год. Пераможцаў спаборніцтва ўзнагародзяць падчас чарговай адзінаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбудзецца 24 красавіка.