Пульхныя аладкі прама з печы, румяныя налістнікі з рознымі начынкамі, бліновыя рулеты. Духмяны «Бліновы разгуляй», які прайшоў у Быхаўскім раёне, - гэта не толькі пра пачастункі. Мерапрыемства прысвечана старажытным традыцыям і абрадам, звязаным з блінамі.