У адным з трох матчаў панядзелка, 24 лістапада, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» на выездзе зламаў супраціў «Авіятара» з Баранавіч - 3:2 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова ўпершыню з пачатку сезона выйграла дзве сустрэчы запар.
Паядынак атрымаўся не такім рэзультатыўным, як папярэдняе саперніцтва гэтых каманд (6:5). Аднак нерв гульні адчуваўся, ды і сюжэт супернікі падарылі што трэба. Падчас матчу «львы» ўпусцілі перавагу ў дзве шайбы (2:0 — 2:2). Аднак у серыі кідкоў госці ўсё ж схілілі шалі свой бок.
У гульнявы час у складзе «Магілёва» вызначыліся Аляксандр Козінаў (7-я хвіліна) і Арцём Ляўша (13), «Авіятар» адказаў галамі Мікіты Сіроціна (36) і Цімафея Крэйна (53). А ў серыі булітаў сваю спробу рэалізаваў толькі Аляксандр Ціміраў.
Турнірную табліцу ўзначальвае «Юнацтва», у актыве якога 50 балаў. Далей паслядоўна ідуць «Ліда» (43), «Дынама-Маладзечна» (41), «Шахцёр» (39), «Віцебск» (36), «Славуціч» (36), «Металург» (35), «Нёман» (26), «Гомель» (25), «Брэст» (2) (15), «Авіятар» (14) і «Магілёў» (11).
Па выніках рэгулярнага чэмпіянату шэсць лепшых каманд напрамую адбяруцца ў 1/4 фіналу, а клубы, якія фінішуюць на месцах з сёмага па дзесятае, аспрэчаць яшчэ дзве пуцёўкі туды ў кваліфікацыйным раундзе ў серыях да дзвюх перамог. На кожнай стадыі плэй-оф - чвэрцьфінальнай, паўфінальнай і фінальнай - барацьба будзе працягвацца да чатырох вікторый адной з каманд.
Самай тытулаванай дружынай спаборніцтваў з'яўляецца «Юнацтва», якое брала золата нацыянальнага першынства 11 разоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»
17.11.2025 - 09:44