Раённы міжнародны інвестыцыйны форум «Крычаўскі раён – тэрыторыя ўстойлівага развіцця» збярэ каля 100 удзельнікаў у Крычаве 29 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
Граматная ўборка ўраджаю з палёў забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны. Пра гэта сказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў падчас раённага свята «Зажынкі», які прайшоў на полі ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне.
Ураджайнасць азімага ячменю ў ААТ «Александрыйскае» склала 67 ц/га. Пра гэта падчас раённага свята «Зажынкі» расказаў галоўны аграном Шклоўскага сельскагаспадарчага прадпрыемства Аляксей Слесараў.
Абрадам «Зажынкі» далі старт уборачнай у Шклоўскім раёне. Мерапрыемства прайшло на полі ААТ «Александрыйскае» каля вёскі Сісенева. Павіншаваць хлебаробаў прыехалі кіраўнік спраў Прэзідэнта Валерый Іваноў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і інш.
Шматдзетныя сем’і Магілёва, якія ў новым пасёлку вуліц Аграрная–Слепакурава пабудавалі індывідуальныя дамы за мацярынскі капітал і субсідыю, зараз заклапочаны якасцю будоўлі.
У рэгіёне прыбрана звыш 40% новай для шматлікіх гаспадарак культуры, якая дае магчымасць атрымаць першае фуражнае збожжа і абкатаць камбайны перад масавай уборкай хлеба.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 ліпеня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У рамках рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу», які пройдзе ў Горках 22–23 ліпеня, адбудзецца велапрабег на дзве дыстанцыі: 30 і 77 кіламетраў.