RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва абмеркавалі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Абласную селектарную нараду па пытаннях выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва і аднаўлення аб’ектаў, пашкоджаных у выніку праходжання моцнага ветру ў студзені-маі бягучага года, правёў сёння старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ёй таксама прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і арганізацый будаўнічага комплексу, прадстаўнікі гаррайвыканкамаў.

У Магілёўскай вобласці на 9 месяцаў 2022 года рашэннем аблвыканкама даведзена заданне па ўводзе ў эксплуатацыю 214,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку 92,95 тыс. кв. м. – з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнай падтрымкі. Паводле аператыўных даных гаррайвыканкамаў, чаканы ўвод у эксплуатацыю жылля за 9 месяцаў 2022 года складае 203,4 тыс. кв. м, або каля 95% да задання і 101,7% да ўзроўню мінулага года. У тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 64 тыс. кв. м, або 68,9% да задання і 90,1% да ўзроўню мінулага года. У некалькіх раёнах даведзенае заданне ў поўным аб’ёме не выканана, у сувязі з чым былі заслуханы дакладчыкі, якія растлумачылі прычыны адставання ад графіка.

Анатоль Ісачанка запатрабаваў аператыўна ліквідаваць прычыны і нагнаць адставанне, у асобных выпадках даручыў правесці службовае расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Таксама ён адзначыў, што ўсе выдзеленыя дзяржавай сродкі на будаўніцтва да канца года павінны быць асвоены ў поўным аб’ёме.

Па другім пытанні, якое стаяла на парадку дня, кіраўніку рэгіёна было даложана, што з 1501 аб’екта, пашкоджанага з прычыны праходжання моцнага ветру ў студзені-маі бягучага года, паводле даных на 6 кастрычніка, не адноўленымі застаюцца 13 гаспадарчых і вытворчых аб’ектаў. З іх 8 падлягае аднаўленню, па 5 прынята рашэнне аб зносе. Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу адказных, што на працягу месяца ўсе аб’екты павінны быць прыведзены ў належны парадак згодна з прынятым па іх рашэннем.

Юлiя Таранава, фота mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая