RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці

Творчыя і імідж-праекты, конкурсы, патрыятычныя марафоны, круізы «Па родным горадзе», рэальныя і віртуальныя выставы, анлайн-чэленджы... Магілёўскія бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых стаць удзельнікамі мерапрыемстваў у межах СВІТЧ-ПРАГРАМЫ «#ВМЕСТЕвисторию_by».

Дзінара Алімбекава: чакаю не дачакаюся вылету ў Пекін

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава гатова адправіцца на Алімпіяду. Пра гэта спартсменка напісала на сваёй старонцы ў Instagram.

«8 дзён да маіх, ужо другіх, Алімпійскіх гульняў, чакаю не дачакаюся заўтрашняга вылету ў Пекін», – напісала Алімбекава ў сацсетцы.

Захаванне памяці, выхаванне моладзі: Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з актывам Шклоўскага раёна

У Магілёўскай вобласці працягваецца серыя сустрэч з актывам раёнаў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона. Сёння дыялог прайшоў у Шклове.

ад Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі Валерыю Іванову адкрылі ў Глуску

Мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі Валерыю Іванову адкрылі ў Глуску. Імя вядомага кампазітара прысвоена Глускай дзіцячай школе мастацтваў.

У музеі Луўра ў Парыжы можна ўбачыць малюнкі юных магілёўскіх мастакоў (відэа)

Творы юных мастакоў з узорнай студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Палаца культуры Магілёўскай вобласці можна ўбачыць на выставе ў музеі Луўра ў Парыжы. У сталіцы Францыі праходзіць міжнародная мастацкая выстава «Адзін свет – адна будучыня».