У Магілёўскім драмтэатры 9 мая паказалі літаратурную музычна-пластычную кампазіцыю паводле паэмы «Марыйка». У ёй рэаліі вайны паказаны праз прызму перажыванняў вясковай дзяўчыны Марыйкі, якая цудам ацалела, але страціла падчас карнай аперацыі фашыстаў сваіх блізкіх. Прататыпам гераіні стала мама пісьменніка, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Казекі, аўтара «Марыйкі».