RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Жыліцкі гістарычны комплекс-музей вясной прыме першых турыстаў (відэа)

Год міру і стварэння, аб'яўлены ў Беларусі, сёлета падорыць нямала адкрыццяў. Прыняць наведвальнікаў рыхтуецца Жыліцкі гістарычны комплекс-музей, помнік архітэктуры 19 стагоддзя. Для яго аднаўлення спатрэбілася дзяржаўная падтрымка і некалькі карпатлівых гадоў. Як зараз выглядаюць абноўленыя залы - у сюжэце.

Новы інфекцыйны корпус Магілёўскай бальніцы №1 плануюць увесці ў строй у лютым

Сучасная дыягнастычная база з'явіцца ў новым інфекцыйным корпусе Магілёўскай бальніцы нумар 1, які плануюць увесці ў строй у лютым. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў

Прамую  тэлефонную  лінію  правядзе  28 студзеня  намеснік старшыні  Магілёўскага  аблвыканкама  Генадзь  Іванавіч  Дзенгалёў.  З 9.00 да 12.00  па нумары  8 (0222) 50-18-69  ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў Магілёве 25 студзеня

Абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў Магілёве 25 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Шэсць пажараў, двое загінуўшых і двое пацярпелых - трагічныя вынікі выхадных у вобласці

Трагічнымі выдаліся выходныя ў вобласці: адбылося 6 пажараў у Быхаве, Бабруйску, Слаўгарадскім, Чавускім, Бабруйскім і Клімавіцкім раёнах. Загінулі два чалавекі, двое пацярпелі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Магілёўская шаблістка стала прызёрам першынства Расіі па фехтаванні

У горадзе Арол праходзіць першынство Расіі па фехтаванні сярод юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў. У камандным турніры шаблістак беларуская каманда ў складзе магіляўчанкі Уладзіславы Сідзельнікавай, мінчанак Вікторыі Арцюшэнкі, Марты Маладжавай і Юліі Маліноўскай заваявала бронзавую ўзнагароду.

21 студзеня інжынерныя войскі Беларусі адзначылі сваё прафесійнае свята (відэа)

21 студзеня інжынерныя войскі Беларусі адзначылі сваё прафесійнае свята (відэа)
Сапёры 188-й інжынернай брыгады штогод вызваляюць зямлю ад тысячы небяспечных трафеяў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. А яшчэ вайскоўцы гэтага фарміравання наладжваюць пантонныя пераправы, выконваюць іншыя задачы і займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі. 21 студзеня інжынерныя войскі Беларусі адзначылі сваё прафесійнае свята. Здымачная група ТРК «Магілёў» наведала воінскую часць у Пашкава.

Сёлета ў Магілёўскай вобласці капітальна адрамантуюць больш за 20 школ

У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці правядуць капітальныя рамонты 21 школы. Пра гэта расказала кіраўнік Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.