RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Фестываль «Дружба народаў» у Магілёве вызначыў самых таленавітых замежных студэнтаў

У Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве завяршыўся XVI адкрыты фестываль творчасці замежных студэнтаў «Дружба народаў». Талентамі ў музыцы, танцах і іншых відах мастацтва парадавалі 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з краін Азіі, Афрыкі і Еўропы, якія прадстаўляюць сем вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

«Барысфен» перамог баскетбалістаў «МІНСКА» ў чэмпіянаце Беларусі

Баскетбалісты «Барысфена» пасля двух паражэнняў запар атрымалі перамогу ў гульнях чэмпіянату Беларусі.

Учора, 16 сакавіка, на паркеце магілёўскага спарткомплексу «Алімпіец» гаспадары перайгралі дзейных чэмпіёнаў краіны баскетбалістаў «МІНСКА» з лікам 84:71.

Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве

Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве. Пра гэта расказала начальнік штаба Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру», метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Святлана Барысенка.

Увага дваровым тэрыторыям і асвятленню. У Магілёве актывізуюцца работы па добраўпарадкаванні

Увага дваровым тэрыторыям і асвятленню: у Магілёве з надыходам вясны актывізаваліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторый.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» адправілі дзевяць шайб у вароты «Амурскіх Тыграў»

У пятніцу, 14 сакавіка, падапечныя Андрэя Міхалёва на сваім лёдзе разбілі «Амурскіх Тыграў» з Хабараўска. Ужо ў стартавай трэці бабруйчане адарваліся ад саперніка на тры галы, у другім перыядзе давялі адрыў да пяці шайб, а ў заключнай 20-хвілінцы паразілі чужыя вароты яшчэ чатыры разы.

Магілёўскае областнае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі на кніжнай выставе-кірмашы прадставіла праграму «Айчына. Дзяржава. Вера»

На XXXII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш завіталі пісьменнікі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Канстытуцыя гарантуе правы, але і патрабуе адказнасці: Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарты юным грамадзянам Магілёўшчыны

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў сёння пашпарты 26 юным грамадзянам краіны. Выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця - хлопцы з усіх куткоў Магілёўшчыны сталі ўдзельнікамі Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!».

Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак наведаў Бабруйск

У насычанай праграме рабочага візіту былі два важныя для горада на Бярэзіне аб'екты - РУП «Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў» і будаўнічая пляцоўка смеццеперапрацоўчага завода.

Азнаёміцца з унікальным выставачным праектам можна будзе на форуме «М.@rt кантакт»

Выставачны праект «Павел Масленікаў. Тэатр вачыма мастака» будзе праходзіць у рамках правядзення XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «M.@rt кантакт». Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава.

Асабісты прыём грамадзян 28 сакавіка правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама

Асабісты прыём грамадзян 28 сакавіка правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Мураўёў.
Прыём будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63а).