RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Рабочая сустрэча па абмеркаванні рэалізацыі дзяржаўнай прававой палітыкі на сучасным этапе адбылася ў Магілёве

Другі дзень рабочай сустрэчы па абмеркаванні рэалізацыі дзяржаўнай прававой палітыкі на сучасным этапе і пытанняў якасці падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў прайшоў сёння ў Магілёве з удзелам начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яўгена Каваленкі, дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэя Мацельскага, кіраўніка спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалая Дзядкова і начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аляксандра Маймусава.

Кластар з сучаснымі трэнажорамі і баскетбольнай пляцоўкай адкрылі ў Бабруйску

У Бабруйску адкрылі спартыўна-гульнявы кластар Street Workout з сучаснымі трэнажорамі і баскетбольнай пляцоўкай. Ініцыятыва коштам Br125 тыс. рэалізавана Банкам развіцця.
 

Сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваў сям'ю магіляўчан

Тры пажары ў Магілёве і ў Магілёўскім раёне адбылося за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай работы выратаваны два жылыя дамы і гаспадарчае збудаванне. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
 

Дэлегацыя Магілёўскага раёна накіравалася з візітам у Растоўскую вобласць

Дэлегацыя Магілёўскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Алега Чыкіды зараз знаходзіцца з візітам у Расіі - Азоўскім раёне Растоўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме.

Анатоль Ісачанка: усе сферы эканомікі Магілёўскай вобласці адкрыты для інвестыцый

Усе сферы эканомікі Магілёўскай вобласці адкрыты для інвестыцый. Аб гэтым сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на цырымоніі адкрыцця Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Бабруйску.

Прадстаўнікі больш як 20 краін свету з'ехаліся ў Бабруйск на Беларускі інвестыцыйны форум

Галоўная платформа для дзелавой камунікацыі беларускага і замежнага бізнесу ў галіне інвестыцый сабрала прадстаўнікоў больш як 20 краін свету. На працягу двух дзён прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычнага корпуса і вядомых сусветных кампаній абмяркуюць выклікі сучаснасці і новыя падыходы ў рабоце свабодных эканамічных зон Беларусі і Расіі, інвестыцыйную прывабнасць рэгіёнаў. Запланавана выстава арганізацый вытворцаў Магілёўскай вобласці, а таксама экспазіцыя інвестпрапаноў рэгіёну.

«Серволюкс Агро» вносит весомый вклад в развитие белорусского птицеводческого рынка

У Беларусі заўсёды ўдзялялі вялікую ўвагу развіццю аграрнага сектара і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. І ў гэтых галінах ёсць сур'ёзныя дасягненні. Яны не засталіся незаўважанымі, таму значнае месца на Рэспубліканскай дошцы Пашаны занялі прадстаўнікі харчовай індустрыі. Сярод іх і «Сервалюкс Агра» - адзін з лідэраў па вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі ў краіне.