Практычныя пытанні рэалізацыі палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці, павышэння прававой культуры грамадзян абмеркавалі ў Магілёўскім аблвыканкаме. У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алег Пішчанка, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Андрэй Сталяроў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны.
«Ужо крыху больш за год, як беларуская дзяржава, беларускае грамадства жыве ва ўмовах абноўленага Асноўнага закона, - адзначыў Яўген Каваленка. - І тыя папраўкі, якія былі вынесены на рэспубліканскі рэферэндум, падтрыманы насельніцтвам Беларусі, атрымалі вялікую падтрымку, прымяняюцца на практыцы. За гэты час праведзена значная работа па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Канстытуцыі, прыняты шэраг заканадаўчых актаў. І, як сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у ходзе Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, трэба паскорыцца, працаваць з апярэджаннем графіка. Адначасова ідзе работа па пераразмеркаванні паўнамоцтваў. На ўзровень урада, міністэрстваў і ведамстваў павялічваюцца нарматворчыя кампетэнцыі. Значная частка рашэнняў ужо прынята, напрыклад, законы аб Усебеларускім народным сходзе, аб грамадзянскай супольнасці, унесены змяненні ў выбарчае заканадаўства.
Таму сёння мы сабраліся, каб зверыць гадзіннікі, яшчэ раз прайсціся па тых напрамках, якія ўжо рэалізаваны, вызначыць далейшыя крокі па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. Адначасова абмеркаваць актуальныя пытанні і працу па далейшай прававой асвеце насельніцтва, па давядзенні норм заканадаўства да канкрэтных правапрымяняльнікаў і абмеркаваць пытанні, звязаныя з магчымым далейшым удасканаленнем заканадаўства».
На сустрэчы з дэпутацкім корпусам таксама абмеркавалі выкарыстанне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў і тых інструментаў, якія сёння выкарыстоўвае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі для зносін з грамадзянамі і ўліку іх меркаванняў па прававых пытаннях.
«Мы бачым, што з году ў год роля дэпутацкага корпуса ўвесь час расце, – акцэнтаваў увагу Андрэй Мацельскі. - Сёння ў дэпутата шмат задач. Гэта і зносіны з працоўнымі калектывамі, і разгляд зваротаў грамадзян, удзел у дыялогавых пляцоўках і іншыя формы работы з насельніцтвам. Адзначаем і актывізацыю ролі дэпутатаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, вырашэнні пытанняў мясцовага значэння. Безумоўна, вельмі многае ў гэтай рабоце звязана з выкарыстаннем прававых інструментаў. У рамках дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў нас ёсць шэраг інструментаў, якія могуць быць карысныя ў працы кожнага дэпутата і дазволяць актывізаваць удзел грамадства, нашых грамадзян у разглядзе праектаў, грамадскіх абмеркаваннях найбольш значных ініцыятыў».
«З рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі нашай вобласці мы ўзаемадзейнічаем дастаткова даўно, - распавяла Ірына Раінчык. - У апошнія гады вельмі актыўна - па ўдзеле ў навучальных семінарах дэпутатаў усіх узроўняў. У нашай структуры 152 сельскія рады, 21 - раённы, 2 - гарадскіх і абласны Савет дэпутатаў. Такія практыкаарыентаваныя семінары важны як для старшынь гаррайсаветаў дэпутатаў, старшынь сельскіх саветаў, так і выканаўцаў (галоўных спецыялістаў і кіраўнікоў спраў выканкамаў на месцах), якія непасрэдна працуюць з дакументамі, узаемадзейнічаюць з цэнтрам прававой інфармацыі, тымі рашэннямі, якія прымаюцца. Гэта важна і вынік гэтага супрацоўніцтва ў наяўнасці. На сёння мы можам працаваць наўпрост і працягваць удасканальваць гэтую працу ў далейшым».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01