RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 85-годдзем утварэння рэгіёнаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 85-годдзем з дня ўтварэння гэтых рэгіёнаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Анатоль Ісачанка: наша задача – напоўніць любоўю, душэўнай цеплынёй і дастаткам наш агульны дом

15 студзеня Магілёўская вобласць адзначыла 85 гадоў з дня ўтварэння. Са святам усіх землякоў на сваёй старонцы ў Telegram-канале павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка:

Ірына Раінчык: мы павінны выпрацаваць комплекснае рашэнне ў дачыненні да арганізацыі харчавання навучэнцаў

Пытанні арганізацыі школьнага харчавання абмеркавалі 13 студзеня ў СШ №45 Магілёва.

Дынара Алімбекава і Антон Смольскі выйгралі спрынт у Кубку Беларусі па біятлоне

 У Раўбічах стартаваў розыгрыш Кубка Беларусі па біятлоне.

У Беларусі ўдакладнены парадак функцыянавання пунктаў пропуску праз дзяржграніцу

Пастановай Савета Міністраў ад 11 студзеня 2023 года нумар 20 унесены змяненні ў парадак функцыянавання пунктаў пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 10 лютага 2009 года нумар 175, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Чэрнеўская бібліятэка-клуб Дрыбінскага раёна папоўнілася ўнікальным экспанатам

Меднае пано з адчаканенай выявай ільва і надпісам «Уладзімір. Дзмітрыеўскі сабор. XII стагоддзе» прынесла ў Чэрнеўскую бібліятэку-клуб Дрыбінскага раёна жыхарка аграгарадка Ганна Гарбелева.

Памер сямейнага капіталу з 1 студзеня вырас на 15,2 працэнта і склаў Br29 950

Памер сямейнага капіталу павялічыўся на 15,2 працэнта і з 1 студзеня бягучага года складае Br29 950, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Напярэдадні старога Новага года ў Магілёве пасля рамонту запрацуе вежавы гадзіннік

Вежавы гадзіннік упрыгожвае будынак па вуліцы Першамайскай насупраць Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. З-за паломкі ён спыніўся.

Дом № 12 па вуліцы Першамайскай з вежавым гадзіннікам з'явіўся ў Магілёве ў сярэдзіне мінулага стагоддзя (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі).

За кошт укаранення энергаэфектыўных тэхналогій «Магілёўліфтмаш» істотна знізіў расход ПЭР

Адным з лідэраў Магілёўскай вобласці па выніках работы па энергазберажэнні, распрацоўцы энергаэфектыўнай прадукцыі з'яўляецца ААТ «Магілёўліфтмаш», паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі.