RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Новая інфекцыйная бальніца ў Магілёве - прыклад актыўнай мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя вобласці

Шасціпавярховы будынак новага інфекцыйнага корпуса бальніцы ў Магілёве гараджане параўноўваюць са шматпалубным караблём. Для пацыентаў - максімум камфорту: душ, халадзільнік, кнопка выкліку медперсаналу, усе элементы безбар'ернага асяроддзя і не толькі. Тыя, хто калісьці быў шпіталізаваны ў старую лякарню, якая размяшчалася ў іншым канцы горада ў будынку 1960-х гадоў пабудовы, у адзін голас кажуць: «Неба і зямля!»

Магілёўскі заасад адсвяткаваў Каляды народнымі забавамі, яркім паказам і смачнай юшкай

«Прыйшла каляда - адчыняй вароты!» – пад такой назвай прайшло яркае тэатралізаванае свята ў Магілёўскім заасадзе. Гасцей сустракалі каза, мядзведзь і іншыя казачныя персанажы. А яшчэ смачныя пачастункі ад Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага.

Выпуск 10.01.2025

Беларуская

Рэгіянальны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў Магілёве 17 студзеня

Рэгіянальны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў Магілёве 17 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Новая спецыяльнасць «харчовая бяспека» з'явіцца ў БДУТ

Новая спецыяльнасць «харчовая бяспека» з'явіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій. Пра гэта расказалі ў ВНУ.

У Магілёве ў рамках акцыі «Ад усёй душы» галіновы прафсаюз аказаў дапамогу Крычаўскаму сацыяльнаму пансіянату

У Магілёўскай вобласці працягваюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы», актыўны ўдзел у якіх прымаюць прафсаюзныя арганізацыі.
 

Магілёў прымае «Фінал чатырох» Кубка Беларусі па міні-футболе

У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» стартуе «Фінал чатырох» 35-га розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе.

Сустрэчы з даверанымі асобамі кандыдатаў у Прэзідэнты (відэа)

Сустрэчы з даверанымі асобамі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь праходзяць у працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Размова аб будучыні краіны адбылася і з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.

Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» пабывала ў аграгарадку Грудзінаўка Быхаўскага раёна

Навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» дабралася да аграгарадка Грудзінаўка. Віншаванні і падарункі атрымалі наведвальнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Быхаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У Магілёўскім раёне праходзіць фестываль работнікаў устаноў адукацыі «Калядная зорка»

Сёння, 10 студзеня, у Магілёўскім раёне ў аграгарадку Вейна адзінаццаты раз праходзіць фестываль работнікаў устаноў адукацыі «Калядная зорка», мэта якога — выяўленне і падтрымка адораных, таленавітых педагогаў і іх сем'яў на аснове духоўных каштоўнасцей, гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Арганізатары мерапрыемства - райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама.