У Беларусі стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па наступных намінацыях: «Паспяховы старт» (бізнэсу ад 2 да 4 гадоў), «Стабільны поспех» (бізнэсу больш за 5 гадоў), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» (бізнэсу больш за 3 гады), «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» (для ІП, больш за 3 гады).
Грашовы прыз для пераможцаў у чатырох намінацыях складае 100 базавых велічыняў, у намінацыі «Эфектыўны індывідуальны бізнес» ІП узнагароджваюцца прэміяй у памеры 50 базавых велічынь.
Пераможцам таксама даецца права выкарыстоўваць лагатып конкурсу ў рэкламных мэтах.
«Удзел у конкурсе - выдатная магчымасць заявіць аб сваім бізнесе, а перамога ў конкурсе - магчымасць пацвердзіць дзелавой супольнасці прафесіяналізм сваёй каманды», - адзначылі ў Мінэканомікі.
Заяўкі прымаюцца да 1 чэрвеня па месцы знаходжання суб'екта гаспадарання. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце міністэрства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48