RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі

Людзі вераць, што асабліва ў такі дзень найчысцейшая вада адной з самых буйных крыніц ва Усходняй Еўропе валодае гаючай сілай. Лічыцца, што калі ад берага да берага прайсці тройчы, то здароўя хопіць на цэлы год.

Паўсотні станцый абезжалезвання вады запрацуе ў Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе

Паўсотні станцый абезжалезвання вады запрацуе на Магілёўшчыне ў 2020 годзе. Мэта адпаведнай дзяржаўнай праграмы – забеспячэнне жыхароў рэгіёна якаснай пітной вадой.

«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе

Спартсмены каманды «Кіраўск-СДЮШАР» услед за перамогай у чэмпіянаце Беларусі выйгралі і Кубак краіны.

На трасе Р122 пачалася кладка бетоннага пакрыцця

Пад Магілёвам пачалася мадэрнізацыя аўтадарогі. Гэта кладка бетоннага пакрыцця амаль на 10 кіламетрах і будаўніцтва развязак трасы Р122. Дарога аб’ядноўвае 8 раёнаў Магілёўскай вобласці, у тым ліку паўднёва-ўсходнія, і выходзіць на мяжу з Расіяй.  Мадэрнізацыя дазволіць павысіць катэгорыю дарогі з трэцяй да першай.

На Магілёўшчыне прыступілі да збору кавуноў

На Магілёўшчыне прыступілі да збору кавуноў у прамысловых маштабах. Культура для рэгіёна новая. Але, нягледзячы на гэта, ягада вырасла буйной і салодкай.

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Наведваць лес часова забаронена ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Горацкім, Дрыбінскім і Кіраўскім раёнах.

Пешаходны рух паміж раёнамі пас. Ямніцкі – вул. Будаўнікоў у Магілёве будзе закрыты

У сувязі з уваходам у фазу актыўнага будаўніцтва аб’екта «Будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша ў г. Магілёве» (1-я чарга) пешаходны рух паміж раёнамі пас. Ямніцкі – вул. Будаўнікоў будзе закрыты.

Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую

З любоўю да роднага слова

У Бялынічах на фінішную прамую выйшла падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога ў пачатку верасня стане райцэнтр. Апошнія месяцы ён больш нагадваў горад-будоўлю, дзе літаральна ў кожным кутку ішлі работы па навядзенні парадку.

Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні

У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. Спаборніцтвы сабралі звыш 280 удзельнікаў, якія змагаліся ў гонках рознага класах судоў на дыстанцыі 2000 метраў.

Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур

Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У раёне збожжа прыбралі з 15 131 га, намалацілі больш за 62 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,2 ц/га.