RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык 13 чэрвеня правядзе прамую лінію

Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык 13 чэрвеня правядзе прамую тэлефонную лінію. У гэты дзень з 9.00 да 12.00 жыхары рэгіёна могуць задаць пытанні па нумары 8 (0222) 31 00 97.

Свята «Купалле» ў аграгарадку Александрыя пройдзе пад патранатам ЮНЕСКА

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне пройдзе пад патранатам ЮНЕСКА. «З такой прапановай выступіла міжнародная арганізацыя, і яна знайшла падтрымку Міністэрства культуры», – паведамілі ў аблвыканкаме.

Аб парадку і тэрмінах вылучэння прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе

Участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе ўтвараюцца –не пазней за 24 чэрвеня 2020 г.

Аб добраўпарадкаванні і прамысловым патэнцыяле - Аляксандр Лукашэнка расставіў акцэнты ў развіцці Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці звярнуць сур'ёзную ўвагу на прамысловыя прадпрыемствы. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка: мы паказалі, што Беларусь стойкая, мудрая і можа спраўляцца з пандэміяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш таго, у краіне не давялося ісці на крайнія меры. Аб гэтым ён заявіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка ў троіцкую бацькоўскую суботу запаліў свечкі ў храме Свята-Мікольскага манастыра

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў троіцкую бацькоўскую суботу запаліў свечкі ў храме Свята-Мікольскага жаночага манастыра ў Магілёве.

Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў работы па развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня ў час рабочай паездкі даў шэраг дадатковых даручэнняў па далейшым развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва.

Бабруйскі тэатр песні «Шына-най» і спявак Віталь Гардзей запісалі кліп-падзяку

Бабруйскі ўзорны тэатр песні «Шына-най» выпусціў новы кліп сумесна са спеваком Віталем Гардзеем. Ён здымаўся ў горадзе на Бярэзіне і называецца «Спасибо скажем всем».

У Чавусах завяршаецца будаўніцтва сучаснага біятлоннага комплексу

Сучасны біятлонны комплекс у Чавусах запрацуе да сярэдзіны лета. На новай лыжаролернай трасе змогуць трэніравацца юныя біятланісты з усяго рэгіёна, якія навучаюцца ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву.

Для выезду за мяжу тэставанне на COVID-19 можна прайсці платна ў Мінску

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праводзіць лабараторнае тэставанне на інфекцыю COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу (ПЛР) на платнай аснове, паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.