У Магілёве прайшла XII (XXXIV) справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел дэлегаты гарадоў і раёнаў Прыдняпроўскага краю. У справаздачным дакладзе першы сакратар абкама КПБ Алег Стальмашок, ахарактарызаваўшы грамадска-палітычную і эканамічную сітуацыю ў Рэспубліцы і вобласці, адзначыў, што партыйная арганізацыя нашага рэгіёна мае выразную і паслядоўную ідэалогію, якая супадае з дзяржаўнай. Таму члены арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці.