RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі «гарачай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі

У верасні бягучага года ў Магілёўскім аблвыканкаме было арганізавана правядзенне «гарачай тэлефоннай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі.

Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду аб’яўлены ў Магілёве

Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду абвешчаны ў Магілёве. Ён працягнецца да 9 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

«Белкартаграфія» выдала турысцкі атлас па Магілёўскай вобласці

Серыю турысцкіх атласаў абласцей Беларусі, якія выпускаюцца «Белкартаграфіяй», папоўніў даведнік па Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Амаль 400 ліфтаў заменяць сёлета ў Магілёве

У жылых дамах Магілёва заменяць 389 ліфтаў. Такую лічбу агучыў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме генеральны дырэктар МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Андрэй Кіблоў.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе заменены 121 ліфт, у бягучым – 194 з планаваных 268.

У Асіповічах адкрылі новую пляцоўку для міні-футбола

Торжественное открытие новой мини-футбольной площадки с искусственным покрытие провели сегодня на территории ФОК «Юность» в Осиповичах.

Экалагічныя актывісты Магілёва і «Омск Карбон Магілёў» дамовіліся аб рэгулярных сустрэчах на незалежных пляцоўках

Экалагічныя актывісты Магілёва і «Омск Карбон Магілёў» дамовіліся аб рэгулярных сустрэчах на незалежных пляцоўках, дзе будуць абмяркоўваць праблемныя для двух бакоў пытанні і даносіць да магілёўцаў, а таксама жыхароў Вейна і Навасёлак інфармацыю аб экалагічным складніку прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду.

Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі

Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі. Легкавы транспарт праедзе па новым мосце ад Слаўгарада да Краснаполля ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў. Новы мост самы вялікі ў вобласці. Яго даўжыня – 500 метраў.

Наглядальнікі ад СЕ плануюць прыехаць на выбары ў Беларусь 13 лістапада

Наглядальнікі ад Савета Еўропы плануюць прыехаць у Беларусь на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання 13 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» праходзіць у Магілёўскай вобласці

Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Найлепшыя праекты кірмашу рэгіянальных ініцыятыў у Магілёўскай вобласці атрымаюць 72 тыс. еўра

Найлепшыя праекты, прадстаўленыя сёння ў Быхаве на кірмашы рэгіянальных ініцыятыў для мясцовага развіцця, атрымаюць грантавую падтрымку Еўрасаюза на суму 72 тыс. еўра. Пра гэта расказала старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.