RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Гарадская спартландыя «Школьны кубак» для членаў ГА «БРСМ» адбудзецца ў Магілёве 23 студзеня

Гарадская спартландыя «Школьны кубак» для сябраў ГА «БРСМ» адбудзецца ў Магілёве 23 студзеня. Спаборніцтвы пройдуць з 10.00 да 14.00 на базе спартыўнага комплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (пр-т Шміта, 5в).

У Беларусі аб’яўлены конкурс інвестпраектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па 30 студзеня прымае заяўкі ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі.

Парадак аплаты працы бюджэтнікаў у Беларусі зменіцца з 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акцыі БЦЗ і «Крычаўцэментнашыфера» будуць перададзены беларускай цэментнай кампаніі

У гаспадарчае вядзенне рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»» да 1 сакавіка будуць перададзены акцыі ААТ «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер», якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын абмеркавалі ў Магілёве перспектыўныя напрамкі і новыя формы арганізацыі працы

Сумесная канферэнцыя першасных арганізацый рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці саюза жанчын ААТ «Белаграпрамбанк» і абласной арганізацыі ГА «БСЖ» адбылася сёння ў горадзе на Дняпры, перадае карэспандэнт сайта.

Абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» пройдзе 21-23 студзеня ў Магілёве

Самых хуткіх і трапных хлопцаў і дзяўчат Магілёўскай вобласці 21-23 студзеня аб’яднаюць рэгіянальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.

КДК праверыў камунальнае прадпрыемства «Бабруйскі футбольны клуб «Белшына»

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйскі футбольны клуб «Белшына»». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.