Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам з 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі, не меншай за 6%. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (пастаяннай) часткі ў складзе заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка.
Указам прадугледжана ўніфікацыя структуры зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Так, яна будзе ўключаць аклад, стымулявальныя і кампенсавальныя выплаты. Уарадкоўваюцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай.
У адпаведнасці з дакументам, пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў Дэкрэт №1, які карэктуе дэкрэт ад 26 ліпеня 1999 года №29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» з улікам прадугледжаных ва ўказе змяненняў у структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00
28.10.2025 - 09:29