RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка»

Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2025». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

У Беларусі сёння адзначаюць Дзень сям'і

Міжнародны дзень сем'яў адзначаецца штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН. У Беларусі ў гэты дзень адзначаюць рэспубліканскае свята Дзень сям'і.

Пасяўная кампанія на Магілёўшчыне блізкая да завяршэння. На падыходзе сезон корманарыхтовак

Некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі нарыхтоўваць сянаж з палосных пасеваў, якія падаспелі. Аграномы ў больш спакойным рэжыме будуюць графікі агратэхнічных аперацый, каб пасевы выраслі ў шчодры ўраджай. Халоднае надвор'е паставіла на паўзу і хімпраполку – для ўнясення гербіцыдаў пакуль нізкія тэмпературы. З-за холаду і ўсходаў давядзецца чакаць даўжэй.

Канцэрт «Мы разам» пройдзе 18 мая ў Магілёве

Канцэрт «Мы разам» пройдзе 18 мая на сцэне Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У Мінадукацыі распавялі, як пройдзе рэспубліканскі «Апошні званок» у Гомелі

Навучэнцы 11-х класаў школ Беларусі стануць удзельнікамі рэспубліканскага свята «Апошні званок», якое пройдзе ў Гомелі 22-23 мая. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за I квартал 2025 года абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама

Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першы квартал 2025 года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Выязны прыём грамадзян 23 мая ў Бабруйску правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама

Выязны прыём грамадзян 23 мая ў Бабруйску правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў.

Прыём будзе праходзіць з 11.00 да 12.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска па адрасе: г. Бабруйск, вул. Ульянаўская 54/24, каб. 301.

Рэгіянальныя адборачныя туры конкурсу «Уладар вёскі» стартуюць у Беларусі 15 мая

Рэгіянальныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стартуюць у Беларусі 15 мая, паведаміла начальнік аддзела па рабоце з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая.