RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Экалагічны фэст «Гарадская мабільнасць» пройдзе ў парку Падміколле 22 верасня

У парку культуры і адпачынку «Падміколле» горада Магілёва 22 верасня ў 11.00 стартуе маштабны экалагічны фэст «Гарадская мабільнасць», які праводзіцца ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля». Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.

Леанід Мартынюк: кааперацыя прампрадпрыемстваў Магілёўскай вобласці дае пазітыўны эфект эканоміцы

Кааперацыя прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці дае пазітыўны эфект для эканомікі рэгіёна. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання УП «Магілёўдругасчормет».

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лыжаролерах «SKIBEL -тур» пройдуць 21 верасня ў Магілёве.

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лыжаролерах «SKIBEL -тур» - 4 этап, прысвечаныя Дню народнага адзінства ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010, 2011-2012, 2013-201 пройдуць у Магілёве 21 верасня.

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведвае кітайскую правінцыю Шэньсі

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Генадзем Дзенгалёвым з афіцыйным візітам наведвае кітайскі рэгіён-партнёр правінцыю Шэньсі, горад Сіань.

Выпуск 13.09.2024

Беларуская

Выпуск 06.09.2024

Беларуская

Школьны музей імя Героя Савецкага Саюза Сяргея Алейнікава адкрылі ў Магілёве

Яшчэ ў 1942-м годзе ён адным з першых бамбаваў Берлін. За час Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў каля 200 баявых вылетаў далёкага дзеяння. А пасля Вялікай Перамогі ўдзельнічаў у выпрабаванні новай авіяцыйнай тэхнікі. Гэта ўсё пра нашага земляка — героя Савецкага Саюза Сяргея Алейнікава. У 20-й школе Магілёва аднавілі музей ягонага імя. На адкрыццё з Масквы прыехалі родныя легендарнага штурмана.

Штодня па 1,5 тысячы тон з поля. Уборка бульбы працягваецца на Магілёўшчыне

Гарачая пара ў аграрыяў. Услед за ўборкай кукурузы ідзе і нарыхтоўка «другога хлеба». Толькі ў Магілёўскай вобласці сёлета трэба апрацаваць больш за 2700 гектараў палёў бульбы. І паводле інфармацыі аблсельгасхарча, ужо больш за 40% плошчаў убрана. У гаспадарках накапалі 49,5 тысяч тон бульбы, пры сярэдняй ураджайнасці 428 цэнтнераў з гектара. Лідзіруе Шклоўскі раён, аднак не адстаюць і ў Кіраўскім, і Клічаўскім раёнах.

Аляксандр Лукашэнка назваў галоўны стандарт выбараў у Беларусі

Выбары павінны адпавядаць перш за ўсё нацыянальнаму заканадаўству дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД.

Асабісты прыём грамадзян правёў Алег Стэльмашок

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння намеснік старшыні аблвыканкама Алег Сцельмашок