Абласны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройдзе 15 чэрвеня ў амфітэатры аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна. Яго ўдзельнікамі стануць самыя актыўныя сем'і Магілёўшчыны, якія жывуць і працуюць у вёсцы. Пра гэта паведамляе арганізатар конкурса абкам БРСМ.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам X Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве», прымеркаванай да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай і рускай мовах прайшло 30 мая ў Беларусі. Яго выкананнем пачалі 9665 абітурыентаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
Гала-канцэрт калектываў мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці «Натхненне Радзімай» пройдзе 31 мая ў Мінску. Мерапрыемства пад эгідай Міністэрства культуры стане часткай рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня», расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун.
Паседжанне абласной камісіі па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» правёў сёння ў Магілёве намеснік старшыні аблвыканкама Алег Стэльмашок.
Больш за 200 вучняў 9-х класаў гарадскіх школ аб'яднала маштабнае мерапрыемства «Пабудуем будучыню разам. Бяспечнае лета!», якое адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы будаўніцтва імя А.П. Старавойтава.
Саветам Міністраў 29 мая прынята пастанова нумар 386 «Аб выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Беларусі за 2023 год», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
На скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага ў Магілёве 29 мая стартавала будаўніцтва падземнага пешаходнага пераходу. Гэты новы аб'ект значна павысіць бяспеку пешаходаў і дапаможа аптымізаваць рух трунспорту на адной з цэнтральных аўтамагістраляў абласнога цэнтра.