У рабоце кожнай арганізацыі шмат залежыць ад кіраўнічых рашэнняў кіраўніка. Пры правільным падыходзе і ўменні арганізаваць працу калектыву людзі могуць дасягнуць большых вышынь і вынікаў. Прыкладаў таму нямала. Аб перамогах і дасягненнях выхаванцаў Чавускай абласной сярэдняй школы мы чуем вельмі часта, і ў гэтым - заслуга ўсяго калектыву ўстановы адукацыі.
Магілёўшчына шчодрая на таленты. Чарговую спецыяльную прэмію фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі атрымалі адразу тры калектывы з Магілёва і чатыры індывідуальныя выканаўцы, якія атрымалі гран-пры і дыпломы першай ступені на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
ВНУ зацікаўлены ў найбольш матываваных абітурыентах. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Максім Кіркор.
Шклоўская фабрыка «Спартак» вырабляе сёння паперу санітарна-гігіенічнага прызначэння. З гэтай асновы потым і вырабляюцца папяровыя ручнікі, сурвэткі і іншая прадукцыя, неабходная для паўсядзённага жыцця чалавека.
У Бабруйску пройдзе штогадовы адкрыты турнір сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў на кубак старшыні гарвыканкама, паведамілі ў гарадской адміністрацыі.
Гарачымі і трагічнымі выдаліся выхадныя ў вобласці: адбылося 15 пажараў, загінулі тры чалавекі, дваіх выратавалі работнікі МНС. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Важны этап выбарчай кампаніі Беларусі завяршаецца сёння. Гэта вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Нагадаем, палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне маглі вылучыць свайго прэтэндэнта.