RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Летнія аздараўленчыя лагеры плануюць пачаць работу ў Магілёўскай вобласці з 26 мая

Летам 2023 года плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў 46 тысяч 500 дзяцей, гэта амаль на 1,5 тысячы больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла рацыён бясплатнага харчавання донара крыві і яе кампанентаў у дзень данацыі

У Беларусі ўстаноўлены рацыён бясплатнага харчавання донара крыві і (або) яе кампанентаў у дзень данацыі. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 3 мая 2023 года нумар 68 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Падатак на прафесійны даход з 1 ліпеня стане абавязковым для рамеснікаў

Падатак на прафесійны даход з 1 ліпеня стане абавязковым для рамеснікаў і фізічных асоб, якія вядуць дзейнасць у сферы аграэкатурызму. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі.

У Магілёўскім раёне да азелянення вёсак падключаюцца і вяскоўцы

Зрабіць вёскі і аграгарадкі больш прыгожымі, яркімі, прывабнымі — такая задача на бліжэйшую перспектыву стаіць у Магілёўскім раёне. Тут, як і ў іншых раёнах вобласці, зацверджана канцэпцыя па азеляненні дваровых тэрыторый населеных пунктаў. Ва ўсіх аграгарадках уздоўж бардзюраў высадзяць кветкі, разаб'юць клумбы. У працу ўключаюцца камунальныя службы, арганізацыі, дапамога ім — сельвыканкамы. А яшчэ вяскоўцы. У вёсцы Лыкава, напрыклад, мясцовыя жыхары ўжо прывялі ў парадак свае падворкі. Неўзабаве пераходзяць на агульную для вёскі лакацыю: высадзяць новы сквер з ліп.

Задорна, ярка і смачна: у Магілёве выбралі лепшую маладую сям'ю горада

У Магілёве адбыўся фінальны этап гарадскога конкурсу «Маладая сям'я Беларусі». Свае інтэлектуальныя, творчыя і кулінарныя здольнасці дэманстравалі 5 сем'яў-фіналістаў.

Дні Магілёўскай вобласці праходзяць у Кітаі

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку.

На летніх канікулах у Магілёўскай вобласці плануюць аздаравіць каля 46,5 тысячы школьнікаў

На летніх канікулах у Магілёўскай вобласці плануюць аздаравіць каля 46,5 тысячы школьнікаў. Гэта на 1,5 тысячы на больш, чым у 2022 годзе. У кругласутачных лагерах пройдуць аздараўленне 18 тысяч 848 школьнікаў і 27 тысяч 652 - у дзённых.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 мая намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Выпуск 12.05.2023

Беларуская