RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Стадыён і спарткомплекс у Магілёве абновяць да II Гульняў краін СНД

У Магілёве да II Гульняў краін СНД абновяць стадыён «Спартак» і спартыўны комплекс «Алімпіец». Пра гэта расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў.

XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт» стартуе ў Магілёве 20 сакавіка

XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт» стартуе ў Магілёве ўжо ў панядзелак, 20 сакавіка.

«Крычаўцэментнашыфер» нарошчвае інвестыцыі ў мадэрнізацыю вытворчасці.

Звыш Br9 млн у мінулым годзе ўклала ў мадэрнізацыю вытворчасці ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Як паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі, тэмп росту яго інвестыцый у тэхпераўзбраенне вытворчасці склаў 150,9 працэнта. Значны крок наперад у гэтым напрамку зрабіла як само галаўное прадпрыемства, так і яго філіялы.

Першынство і чэмпіянат Беларусі па караце пройдуць у Магілёве 18-19 сакавіка

З 18 па 19 сакавіка ў Магілёве пройдуць першынство і чэмпіянат Беларусі па каратэ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 400 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі ўзростам ад 14 гадоў і старэйшых.

Тэатр-студыя «Экспромт» са Шклова ўдастоены Гран-пры Магілёўскага абласнога агляду-конкурсу

На абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» тэатр-студыя «Экспромт» пры Шклоўскай дзіцячай школе мастацтваў прадставіў пастаноўку «Афрыка» паводле твора Карнея Чукоўскага. Журы і гледачы цепла прынялі працу.

Мінпрацы расказала, хто атрымае матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу з рэспубліканскага бюджэту да Дня Перамогі атрымаюць каля 10 тыс. чалавек. Памеры матэрыяльнай дапамогі вызначаны пастановай урада нумар 180 ад 14 сакавіка 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Анатоль Ісачанка: мы ганарымся, перш за ўсё, людзьмі і тым, што жывем у свабоднай краіне

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Дзень Канстытуцыі 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў, уручыў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Традыцыйна ў іх ліку - рабяты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, творчасці, спорце і актыўна праяўляюць сябе ў грамадскім жыцці.

Канцэрт «Мелодыі кахання» пройдзе 19 сакавіка ў музеі Масленікава.

Канцэрт «Мелодыі кахання» адбудзецца 19 сакавіка ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Школа перадавога вопыту: прадстаўнікі Магілёўшчыны прынялі ўдзел у форуме «Беларусь аграрная. Малочная ферма»

У Менску ў другі раз прайшоў Міжнародны форум «Беларусь аграрная. Малочная ферма» і ўпэўнена заявіў аб сабе як аб своеасаблівай школе перадавога вопыту, запатрабаванай пляцоўцы па абмене вопытам і новымі тэхналогіямі, наладжванні дзелавых кантактаў з магчымасцю даведацца пра апошнія трэнды ў аграіндустрыі і бізнесе.