У Магілёўскай вобласці стартуе 1 сакавіка маладзёжны рэспубліканскі праект «Выбіраем студатрад». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
За суткі ў вобласці адбылося 5 пажараў: у Бабруйску, Краснаполлі, Клічаве, Глускім і Асіповіцкім раёнах. Абышлося без гібелі, але не без траўмавання. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
З блінамі, выступленнямі артыстаў і тэматычнымі гульнямі адзначаць у Пячэрскім лесапарку Магілёва Масленіцу. Мерапрыемства пройдзе 5 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
Br 80,3 млн., або 43,8% ад агульных паступленняў, у бюджэт вобласці заплацілі плацельшчыкі Магілёва за студзень. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У Магілёўскай вобласці захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі знізілася на 39%. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Першыя ўраджаі гародніны ўжо збіраюць у ААТ «Рассвет» імя К. Арлоўскага. У цяплічным камбінаце вядомай гаспадаркі ў Кіраўскім раёне паспелі агуркі. На чарзе – таматы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.