З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае ТАСС.
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У сераду, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
З сённяшняга дня ацяпленне пачалі падаваць у аб’екты сацыяльнай сферы Магілёва. Такое распараджэнне падпісана ў гарвыканкаме і абапіраецца на ўмовы надвор’я і перспектыўны прагноз.
Прамую тэлефонную лінію 25 верасня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Урачы заклікаюць насельніцтва вакцынавацца. Гэта звязана з напружаным санітарна-эпідэмічным становішчам па covid-19.
У Магілёўскай вобласці адзначаецца рост захворвання на сезонныя вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку – на каранавірусную інфекцыю. Медыкі звязваюць гэта з пачаткам восені і навучальнага года.
Прэм’ерны спектакль «Песя і Янко», які расказвае гісторыю кахання падчас халакоста, адкрые новы, 77-ы, тэатральны сезон у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.