RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Галоўны офіс Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве 21 снежня

Галоўны офіс Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве 21 снежня. Пра гэта паведамілі ў Палацы культуры вобласці.

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці сёння

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці сёння. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці праходзіць у Магілёве анлайн

Штогадовы гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў!» праходзіць у абласным цэнтры анлайн. Такое рашэнне арганізатары прынялі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

Конкурс «Свята Каляд» праходзіць у Бабруйску

Гарадскі конкурс «Свята Каляд» праходзіць у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска».

Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца на этапе КМ у Кантыялахці

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Кантыялахці (Фінляндыя).

У Магілёўскай вобласці з 5 снежня падаражае праезд у грамадскім транспарце

У Магілёўскай вобласці з 5 снежня падаражае праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 30 лістапада 2020 года № 7-28 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Кошт праезду ў гарадскім транспарце – аўтобусах і тралейбусах – вырасце на 10 капеек да 70 капеек.

Магіляўчан запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДедаМароза»

Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДзедаМароза». Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Асабістыя прыёмы кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў часова ажыццяўляюцца па тэлефоннай сувязі

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і з мэтай абмежавання масавага збору людзей асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і яго структурных падраздзяленняў часова ажыццяўляюцца з дапамогай тэлефоннай сувязі.