RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сучасны свінакомплекс пабудуюць у Клімавіцкім раёне

У Клімавіцкім раёне з'явіцца новы комплекс па адкорме свіней. Замоўцам выступае Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. Комплекс разлічаны на адкорм і ўтрыманне 51 тысячы галоў свіней за год. Агульны кошт рэалізацыі праекта складзе каля 69 млн рублёў - гэта сам комплекс і інжынерна-транспартная інфраструктура.

Баскетбалісты «Барысфена» зноў выйшлі ў лідэры чэмпіянату Беларусі

Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» перапынілі няўдалую серыю гульняў і зноў выйшлі ў лідэры чэмпіянату Беларусі.

Яўген Алекса: участковыя камісіі, утвораныя ў Магілёўскай вобласці, гатовы забяспечыць выбарчы працэс у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам.

Усе 683 участковыя камісіі, утвораныя ў Магілёўскай вобласці, гатовы да таго, каб забяспечыць выбарчы працэс у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Аб гэтым сёння расказаў на сустрэчы з журналістамі старшыня Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Яўген Алекса.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ №31, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.

За 2024 год па просьбах працаўнікоў прафсаюзныя юрысты Магілёўшчыны падрыхтавалі 48 працэсуальных дакументаў

За мінулы год  прафсаюзныя юрысты Магілёўскай вобласці падрыхтавалі па просьбах работнікаў 48 працэсуальных дакументаў у суды розных інстанцый, з іх - пяць заяў у камісію па працоўных спрэчках і адну апеляцыйную скаргу. Адноўлены на ранейшых пасадах чатыры работнікі.

Анатоль Ісачанка правёў сустрэчы з актывамі Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчы з актывамі Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.

МЗС: у Беларусі на прэзідэнцкія выбары акрэдытаваны 456 міжнародных наглядальнікаў з 49 краін

Цяпер актыўна вядзецца акрэдытацыя міжнародных наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь па запрашэннях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай выбарчай камісіі, МЗС Беларусі, накіраваных у адрас замежных партнёраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.