RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У падзяку за гераічнасць і Перамогу. Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымаюць 415 жыхароў Магілёва

Па ўсёй краіне пачаліся выплаты матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі. У ліку першых яе атрымаў магіляўчанін, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Антонавіч Пускаў.

Апублікаваны зацверджаныя УНС Канцэпцыя нацбяспекі і Ваенная дактрына

Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь, якія былі зацверджаны на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

За зацвярджэнне абодвух дакументаў дэлегаты УНС прагаласавалі аднагалосна.

У беларусаў выпрацаваны імунітэт да дэструктыўных знешніх умяшанняў - дэлегат УНС

Такім меркаваннем падзялілася Зінаіда Пянькова, старшыня Магілёўскай гарадской рады ветэранаў, дэлегат УНС:
 

У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак

Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Таццяна Ціханоўская, праектна-каштарысная дакументацыя ўжо распрацавана на 14 дзіцячых пляцовак з удасканаленым пакрыццём: сем у Ленінскім і столькі ж у Кастрычніцкім раёнах Магілёва.

За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый

За гэты ж перыяд за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана звыш 1600 чалавек. У 2023 годзе ў раёне было выканана даручэнне кіраўніка дзяржавы - рэалізаваны інвестпраект па праграме «Адзін раён - адзін праект»: завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду пабудаваў рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» ЗТАА «Омск Карбон Магілёў».

У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»

У Магілёве адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж упраўленнем культуры і галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама па рэалізацыі праекта «Урок у музеі».

Дакумент прадугледжвае арганізацыю правядзення ўрокаў на базе музейных экспазіцый для навучэнцаў устаноў адукацыі.

Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы

У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў, выплачваецца матэрыяльная дапамога. У гэтым годзе выплата матэрыяльнай дапамогі праводзіцца ў перыяд з 25 красавіка па 4 мая. У Магілёве дадзеную выплату атрымаюць 35 ветэранаў і больш за 380 грамадзян асобных катэгорый.

У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання

У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання. Пра гэта распавёў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» Аляксей Пудаў.