Па выніках работы ў 2024 годзе Клічаўскі лясгас прызнаны лепшым у галіне. Пра гэта часопісу «Эканоміка Беларусі» паведаміў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Касянкоў. У справе аднаўлення лесу на месцы прамысловых высечак клічэўскім спецыялістам не было роўных. Летась лесааднаўленне і лесаразвядзенне правялі на 541,2 га.