На алеі памяці пахаваных вёсак Слаўгарада 26 красавіка прайшоў мітынг-рэквіем «Доўгае рэха Чарнобыля», у якім узялі ўдзел кіраўніцтва Магілёўскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі. Памяць загінулых ліквідатараў аварыі на ЧАЭС удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання. Да памятнага знака пахаваных вёсак Слаўгарадскага раёна былі ўскладзены кветкі, а ў гонар загінулых ліквідатараў і ахвяр Чарнобыльскай трагедыі былі высаджаны дрэвы.