RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Каманда БДСГА стала пераможцай абласнога конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

Каманда БДСГА стала пераможцай абласнога конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня». Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

ІП змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой

Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 сакавіка 2019 года нумар 212/5 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым-партале.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 красавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 красавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кароцін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Магілёўскі школьнік заваяваў залаты медаль фестывалю інжынернай навукі ў Тунісе

Одиннадцатиклассник средней школы №18 Могилева Даниил Шаройкин завоевал золотую медаль X Международного фестиваля инженерной науки и техники I-FEST 2019, который проходил 21-29 марта в Монастире (Тунис).

Суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва фарміруюць больш за 38% бюджэту Магілёўскай вобласці

За студзень-люты 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br73 млн., або 38,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці.

У Магілёве падтрымаюць акцыяй «Адкрытае сэрца» сусветны дзень інфармавання аб аўтызме

Сусветны дзень інфармавання аб аўтызме, які з 2007 года адзначаецца ва ўсім свеце 2 красавіка, у Магілёве падтрымаюць акцыяй «Адкрытае сэрца». Яна адбудзецца ў 11.00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці».

Два пахаванні салдат Чырвонай Арміі выяўленыя ў Чавускім раёне

Разведвальная пошукавая экспедыцыя адбылася на рацэ Проня ў Чавускім раёне. Пошукавікі клуба «Віккру» працавалі каля вёсак Скварск, Кузьмінічы і Ужжарь на месцах баёў 290-й, 330-й, 369-й і 385-й стралковых дывізій Чырвонай Арміі ў лістападзе 1943-сакавіку 1944 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

Плацельшчыкі паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў 2018 годзе заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br151,8 млн.

За 2018 год плацельшчыкі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br151,8 млн. падаткаў і непадатковых плацяжоў, або 12,7% усіх паступленняў. Да ўзроўню мінулага года дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічылася на 17,1%, або на Br22,2 млн. у фактычным вылічэнні.

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка вырасла да Br16,9

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічылася да Br16,9. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 сакавіка 2019 года №197.